Возера Вагань
У геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага ўказана, што Велямічы былі сялом на рэках Копанец і Маства. Дзве гэтыя ракі і зараз цякуць на Палессі, але з цягам часу адна з іх абмялела і змяніла сваё русла, а другая проста змяніла назву.


Як мы можам бачыць на карце, рака Маства злучала возера Вагань з ракой Львой і ўпадала ў возера на паўднёвым усходзе. З цягам часу русла ракі часткова перасохла і змянілася, хутчэй за ўсё дзякуючы густой сетцы меліярацыйных каналаў, якія мы можам бачыць на сучасным здымку са спадарожніка.
Тапонім “Вагань”, узыходзіць да стара-рускага слова "ваганіць" - "іграць" альбо да слова “ваган” – “мужык”, “селянін”. Раней возера было паўнаводным, злучаным з рэкамі і магло не толькі выйсці з берагоў, але і прынесці шмат шкоды сялянскім гаспадаркам, тым больш, што вёска, у большасці сваёй, размяшчалась на беразе возера.
Возера Вагань не толькі карміла людей, але і прыносіла ім няшчасці. Так, па аповедам мясцовых жыхароў, у возеры штогод танула многа людзей. У 1900 годзе вакол возера быў здзейснены крыжовы ход. З таго часу паўднёва-заходняя частка возера атрымана назву “Сьяці” (Сіяці).
Зараз Велямічы размяшчаюцца на паўночным беразе азёр Вагань і Сьяці, якія уваходзяць у альшанскі дрэнажны канал і адносяцца да басейна ракі Маства. Азёры знаходзяцца на ўзроўні 126 метраў над морам. Злучаюць іх з ракой Львой на поўдні дзве Яцелі і Баравая Яцель. Іх руслы практычна прамыя. Мясцовыя жыхары кажуць, што іх продкі выкапалі гэтыя рэкі каб сыходзіць па іх у лясы пад час ваенных набегаў. Першыя дзве Яцелі, выходзячы з возера Вагань, злучаюцца у адно русла праз 300 метраў. Гэтае месца мае назву “Росохі”. Мясцовыя раней казалі, што “дубы до росох трэба волокці волоком, а потом пэрэходзіць на мотор”. Жаркім летам руслы гэтых Яцелей перасыхаюць. Баравая Яцель не перасыхае, толькі вельмі мялее. Яцелі захоўваюць пераважна свой балотны характар па ўсім цячэнні. У царскія часы Яцелі мелі назву “Копанец”, а у польскі час “Wielemicka jazda”, што можна бачыць на картах.


Пасля ўваходу ракі ў лес, яна пачынае дзяліцца на асобныя рукавы-пратокі.


На паўднёвым беразе азёр Вагань і Сьяці да вайны рос альховы лес. Па картах генштаба ён абазначаны як рэдкі лес на балоце. У 50-х гадах ХХ стагоддзя лес быў выкарчаваны і звезены ў адно месца (сучасная распаханная горка на левым беразе Яцелі каля ўрочышча Лядца). Месца, якое расчыцілі пачалі выкарыстоўваць як пашу для жывёл, пабудавалі летнія хлявы. Мясцовыя называюць гэтае месца “Зазер’е”. Тапонім, магчыма, ўзнік ад выраза “за озером”. Прайсці туды можна праз некалькі кладак (мастоў).








На берагах возера мясцовыя жыхары астаўляюць свае “дубы” – лодкі, раней іх замянялі выдзеўбаныя чоўны. “Дубы” выкарыстоўваліся для перавозкі грузаў і людзей на другі бераг возера. Яна былі незамянімай рэччу у час вясновых паводак і разліваў, адзіным сродкам перамяшчэння. Раней вучняў, якія жылі ў вёсцы Старына, дастаўлялі на заняткі менавіта дубамі ці маторнымі лодкамі. Рабілі чоўны звычайна ў басейне Прыпяці, дзе яны хадзілі да канца XIX ст. У выніку драпежнага вынішчэння дубовых гаёў у другой палове XIX ст. “дубы” сталі рабіць дашчанымі.




