Сакральная гісторыя

Сакральная гісторыя, image #1

Паводле «Рэвізіі пушч і пераходаў звярыных ВКЛ», складзенай у 1559 годзе, разам са святарамі Свята-Уваскрасенскай, Свята-Мікалаеўскай і Свята-Казьмадзям'янаўскай цэркваў Давыд-Гарадка святар Васіль Веляміцкі паведамляў, што пад час татарскага набегу страчаны фуднат на царкву.

Сакральная гісторыя, image #2

Дадзеныя звесткі даюць падставу сцвярджаць, што праваслаўная царква ў Велямічах існавала да 1559 года. У XVI ст. Веляміцкая царква ўваходзіла ў Гарадзецкае благачынне.

Мароз В.В. Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны: нарысы гісторыі, археалогіі і культуры / В.В. Мароз. - Мн.:Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі, 2018. - С.118.
154 views·2 shares