Авантуры+гісторыя=Пранціш Вырвіч
Прэм’ера сапраўднага беларускага блокбастэра, які распавядае пра барацьбу за ўладу ў Рэчы Паспалітай, чакаецца ў траўні. Фільм зняты паводле аднайменнага рамана журналісткі газеты «СБ», пісьменніцы і літаратуразнаўцы Людмілы Рублеўскай. Людміла Іванаўна падзялілася некаторымі фактамі з гісторыі стварэння рамана.
– Я шмат гадоў вяла ў газетах гістарычныя рубрыкі, і гэта мне вельмі дапамагло як аўтару, – распавядае Людміла Рублеўская. – Я часта знаходжу факталагічную базу для сваіх фантазій. Напрыклад, ёсць сюжет, дзе Пранціш Вырвіч грае ў езуіцкім калегіуме ў спектаклі пра князёў Барыса і Глеба. І сапраўды, гэты спектакль ставілі у калегіумах толькі на пачатку XVII стагоддзя.
Нават сама аўтарка не чакала, што кніга будзе настолькі папулярнай.
– Калі я пачала пісаць «Авантуры Пранціша Вырвіча», думала, што у меня атрымаецца вясёлая аповець для падлеткаў, – працягвае Людміла Іванаўна. – Але калі раман выйшаў у свет, то яго сталі чытаць і школьнікі, і студэнты, і сталыя людзі. Нават філосаф Валянцін Акудовіч, чалавек нефармальны і інтэлектуальны, захапляецца «Вырвічам». Калі ведаеш пра гэта, разумееш, што твая праца патрэбна шмат каму.
З дапамогай сваіх твораў Людміла Рублеўская жадае зламаць стэрэатыпы пра беларусаў і пра айчынную літаратуру.
– Заўсёды, калі пішу твор, я спадзяюся, што ён зможа паказаць чытачу, якой цікавай з’яўляецца наша гісторыя. У школьнай літаратуры тыповы беларус паўстае як мужык, які плача над сваёй горкай долечкай. Я лічу, што гэтаму трэба супрацьстаяць, і малюю вобразы моцных нацыянальных герояў.
Аўтар: Яўген Пракоф’еў
