Дзе паглядзець фільмы па-беларуску. Самы поўны гайд.

Зараз для звычайнага глядача жаданне паглядзець фільм на беларускай мове можа стацца цэлай праблемай. Усё таму, што няма зручнага відэасэрвіса, які прадастаўляў бы ўвесь беларускамоўны кантэнт на сваёй пляцоўцы.

Ніжэй мы раскажам вам актуальныя рэсурсы для прагляду кінца.

1. Торэнт-трэкер baravik.org

baravik.org
baravik.org

Лепш адразу ўзгадаць пра торэнт-трэкер, дзе сабрана самая вялікая калекцыя матэрыялу на беларускай мове і гэтая калекцыя ўвесь час папаўняецца.

Складанасці могуць узнікнуць пры неабходнай рэгістрацыі і не зусім звыклай сістэмай спампоўкі. Да таго, хуткасць можа прымусіць вас пачакаць нейкі час для атрымання неабходнага файла.

http://baravik.org

2. CINEVOKA — КІНО І СЕРЫЯЛЫ ПА-БЕЛАРУСКУ

voka.tv
voka.tv

100+ класічных стужак з розных гадоў даступныя эксклюзіўна для карыстальнікаў паслугі VOKA. Спіс фільмаў няспынна расце і там сапраўды ёсць з чаго выбраць.

Дадзеная паслуга патрабуе ад вас падпіску са штомесячным унёскам у залежнасці ад абранага тарыфа. Усё ж кошты там не касмічныя, таму раім азнаёміцца.

З свайго боку VOKA прапануе:

— найвышэйшыю якасць відэа і агучкі;

— серыялы па-беларуску;

— інтэрактыўныя функцыі;

— шмат іншага кантэнту.

https://www.voka.tv/collections/cinevoka

https://www.voka.tv/collections/cinevoka-seryyaly-amediateka

3. Агучка ад студыі Gavarun.by на сайце MEGOGO і YouTube

gavarun.by
gavarun.by

Gavarun.by — безумоўна, самы патрэбны праект на нашых прасторах. Пачынаючы сваю дзейнасць на энтузіазме, яны дамагліся вялікіх поспехаў і зараз прапануюць прафесійную агучку любой складанасці. А вынікі сваёй працы яны з задавальненнем выкладваюць у агульны доступ.

Дзякуючы іх працы мы маем добрую частку якаснага дзіцячага кантэнта (і не толькі) на YouTube: https://www.youtube.com/channel/UCrWg87YDql4PxWQTRbduAow

А таксама з іх дапамогай павялічваецца колькасць беларускамоўных фільмаў на сайце megogo.net: https://megogo.net/ru/collection/belarusian_language_films

http://gavarun.by

4. Праект AniBel

AniBel
AniBel

Заслугоўвае ўвагі і праект для аматараў анімэ і японскай культуры. На дадзены момант на іх сайце можна ўжо паглядзець значную колькасць анімэ-тайтлаў. Папаўненне субцітрамі ніколі не спыняецца і праект часта любіць радаваць глядачоў сваімі агучкамі.

https://anibel.net/anime

Дадзеная падборка не выключае іншыя крыніцы. Вышэй мы паспрабавалі адлюстраваць найбольш аптымальныя варыянты, у падтрымцы і якасці якіх мы ўпэўнены. Але нават самы звычайны пошук у Інтэрнэце можа здзівіць нечаканымі знаходкамі.

Каб зладзіць больш зручную навігацыю па сусвету беларускай агучкі была створана суполка Кінакіпа. Тут мы спрабуем сабраць усе спасылкі і пераклады фільмаў такім чынам, каб яны былі больш даступныя для вялікага кола гледачоў. Наша калекцыя не ідэальна і мы радуемся кожнай новай стужцы.

Далучайцеся і будзьце ў курсе новых рэлізаў!

2227 views·22 shares